Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дарога даўжынёй 68 гадоў

10 ліпеня 2023

Першы паравозны гудок прагучаў на Дзіцячай чыгунцы ў Мнску 9 ліпеня 1955 гады. Сотні чыгуначнікаў, мінчан і гасцей сталіцы прыйшлі на адкрыццё дзіцячай магістралі. Каля перона станцыі Парк культуры (так называлася тады станцыя Заслонава) стаяў у чаканні адпраўлення цягнік з шасці драўляных вагонаў з паравозам на чале.

З таго часу прайшло 68 гадоў. Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава стала любімым месцам адпачынку мінчан і гасцей сталіцы. Гэта разумееш, калі бачыш вагоны, запоўненыя дзятвой з дзіцячых садоў, аздараўленчых лагераў, якія шумна напяваюць песеньку аб тым, як «хуткі цягнік набірае ход», малых, якія са слязамі на вачах не жадаюць выходзіць з цягніка, бацькоў. якія купляюць квіткі адразу на некалькі рэйсаў. У такія хвіліны на душы становіцца цёпла і радасна ад таго, што ўдалося на некалькі імгненняў вярнуцца ў дзяцінства.

Не аднаму пакаленню юных чыгуначнікаў дзіцячая магістраль дала стрыжань у жыцці, усведамленне адказнасці за свае ўчынкі, пачуццё павагі да людзей, якія знаходзяцца побач.

Сярод юных чыгуначнікаў нямала прадстаўнікоў чыгуначных дынастый, выдатнікаў дарогі, ганаровых чыгуначнікаў, ветэранаў працы.

Кожны, хто хоць аднойчы сутыкнуўся з гэтай унікальнай дарогай, пагодзіцца, што гэта - асаблівы свет. Гэта і першыя крокі ў прафесію, і станаўленне характару, і ўменне працаваць у камандзе, і выхаванне пачуцця адказнасці, і ўвасабленне дзіцячых летуценняў, і чыгуначная рамантыка.

Сваё 68-годдзе Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава сустрэла ярка, цікава і весела.

На станцыі Заслонава юныя чыгуначнікі чыталі вершы пра сваю любімую дзіцячую магістраль і правялі запальны танцавальны флэшмоб.

Юныя артысты Аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў павіншавалі калектыў Дзіцячай чыгункі, юных чыгуначнікаў і ўсіх пасажыраў сваімі творчымі музычнымі выступленнямі.

У зале чакання вакзала станцыі Заслонава размясцілася выстава творчых работ юных чыгуначнікаў, прысвечаная Дзіцячай дарозе, і невялікая экспазіцыя залы гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. На працягу ўсяго святочнага дня гучалі музычныя творы на раялі ў выкананні выхаванцаў дзіцячай магістралі.

Творчая група юных чыгуначнікаў у касцюмах казачных персанажаў правялі музычна-забаўляльную праграму на станцыі Сасновы бор. Пасажыры з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у праграме. Дарослыя і дзеці спявалі песні, танчылі, гулялі, малявалі на пероне каляровымі крэйдамі. У кожным малюнку была адлюстравана галоўная тэма - дзень нараджэння дзіцячай магістралі! Да спісу навін за 2023 год