Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Галоўнае свята краіны на дзіцячай магістралі.

03 ліпеня 2023

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь заўсёды праходзіць ярка і святочна на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава. Для жыхароў і гасцей сталіцы была падрыхтавана цікавая і насычаная культурна-відовішчная праграма. На станцыі Заслонава свае музычныя віншаванні дарылі творчыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У вагонах "Сталічнага экспрэса" дзіцячай магістралі ветліва сустракалі пасажыраў юныя чыгуначнікі. У дарозе гучалі песні пра родную Беларусь, а на пероне прыпыначнага пункта «Сасновы бор» разам з агітбрыгадай з ліку выхаванцаў Дзіцячай чыгункі пасажыры спявалі песні, гралі на інструментах, удзельнічалі ў розных конкурсах і спаборніцтвах.

У гэты дзень МНС падрыхтавала цікавыя і пазнавальныя інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі па правілах паводзін у выпадках узнікнення надзвычайных сітуацый.

Прадстаўнікі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа разам з маленькімі пасажырамі танцавалі вяселыя танцы і малявалі на пероне каляровымі крэйдамі малюнкі, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Усе пасажыры атрымалі шмат радасных эмоцый і пакінулі станоўчыя водгукі аб святочным дні, праведзеным на дзіцячай магістралі. Да спісу навін за 2023 год