Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Правільна абраць прафесію - значыць абраць сваё месца ў жыцці

20 ліпеня 2023

Удалы выбар прафесіі - вельмі важны і адказны крок у жыцці кожнага  У мэтах прафесійнай арыентацыі для юных чыгуначнікаў праводзяцца экскурсіі на прадпрыемствы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

 7 ліпеня 2023 года для выхаванцаў дзіцячай магістралі была арганізавана экскурсія ў маторвагоннае дэпо Мінск.

Намеснік начальніка дэпо па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Новік Ігар Уладзіміравіч прапанаваў увазе хлопчыкаў і дзяўчынак фільм аб гісторыі стварэння і асноўных напрамках дзейнасці прадпрыемства. Потым юныя чыгуначнікі разгледзелі экспазіцыю, у якой адлюстраваны асноўныя вехі развіцця электрыфікацыі на чыгуначным транспарце Рэспублікі Беларусь.

На ўчастку тэхнічнага рамонту рабятам расказалі, як праводзіцца абслугоўванне і рамонт маторвагоннага рухомага саставу.

Машыністы дэпо азнаёмілі юных чыгуначнікаў з абсталяваннем і прыстасаваннем электрацягнікоў, расказалі аб сістэме кіравання ў кабіне машыніста ЭПГ і ЭПР.

З вялікай цікавасцю і ўвагай рабяты слухалі пра асаблівасці працы машыніста электрацягніка.

Экскурсія вельмі спадабалася юным чыгуначнікам, яны пазналі шмат новага і цікавага ў чыгуначнай справе. Магчыма, наведванне маторвагоннага дэпо для многіх з іх вызначыць выбар будучай прафесіі.

14 ліпеня 2023 года юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава наведалі станцыю Мінск - Сартавальны.

Па традыцыі экскурсія пачалася з пасады электрычнай цэнтралізацыі, адкуль вядзецца аператыўнае кіраванне перавозачным працэсам. Гэта самае "сэрца" станцыі. Начальнік участка Паўлаў Павел Андрэевіч расказаў юным чыгуначнікам аб арганізацыі перавозак на чыгунцы, аб прафесіях, задзейнічаных для работы на станцыі, а таксама адказаў на ўсе пытанні рабят. Юныя чыгуначнікі вельмі ўважліва назіралі за працай табло, дзе адлюстравана ўся абстаноўка, цягніковая і манеўровая сувязь.

Цікавасць і захапленне ў рабят выклікала праца аператараў пры дзяжурным па горцы і складальнікаў, якія праводзяць расчэпку вагонаў для роспуску па зададзеных шляхах згодна з натурна - сартавальным лістком. Затым юных чыгуначнікаў пазнаёмілі з работай пнеўмапошты, прызначанай для перадачы дакументаў па парках станцыі.

Рабяты гатовы былі да вечара назіраць за роспускам вагонаў. Яны ў адзін голас сцвярджаюць, што праца двіжэнца цікавая, складаная і вельмі адказная! Да спісу навін за 2023 год