Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аўганістан - жывая памяць

19 лютага 2024

З мэтай выхавання пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, павагі да мінулага краіны, фарміравання ўяўлення аб воінскім абавязку і вернасці Айчыне ў навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава адбылося мерапрыемства "Аўганістан - жывая памяць" у гонар 35-годдзя вываду войскаў з Аўганістана 15 лютага 1989 года.

У госці да юных чыгуначнікаў прыйшлі воіны-інтэрнацыяналісты, работнікі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі - страхар Мінскай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных устройстваў Кузьміч Васіль Антонавіч і машыніст эскалатара станцыі Мінск-Пасажырскі Ластоўскі Леанід Анатольевіч.

Ганаровых гасцей правялі па вучэбных класах цэнтра, азнаёмілі з гістарычнай экспазіцыяй зараджэння і развіцця чыгуначнага транспарту ў зале гісторыі УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі". У фае навучальнага цэнтра ветэраны Аўганскай вайны разгледзелі выставу плакатаў "Аўганістан - старонка мужнасці" і сценгазету «Гонар. Годнасць. Подзвіг», аформленую юнымі чыгуначнікамі. Да спісу навін за 2024 год