Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дойлід Беларусі

19 лютага 2024

Усім вядома, што горад пачынаецца з вакзала. Наколькі вакзал прыгожы і ўтульны, настолькі камфортна будзе сябе адчуваць кожны прыезджы.

Мінскі вакзал шмат разоў мяняў сваё аблічча, але яго сучасны выгляд пакідае жыхарам і гасцям незгладжальныя ўражанні, а таксама служыць выдатнай нагодай яшчэ раз вярнуцца ў нашу краіну. Адзін з аўтараў гэтага ўнікальнага праекта - член Беларускага саюза архітэктараў, Акадэмік Міжнароднай акадэміі архітэктуры, заслужаны архітэктар, двойчы Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка.

Выдатны беларускі архітэктар наведаў навучальны цэнтр Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава. Ён азнаёміўся з аснашчэннем навучальных кабінетаў цэнтра, даведаўся аб дзейнасці дзіцячай магістралі.

Вялікую цікавасць у Віктара Уладзіміравіча выклікала гістарычная экспазіцыя зараджэння і развіцця чыгуначнага транспарту ў зале гісторыі УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі", дзе аўтар галоўных архітэктурных твораў краіны правёў для юных чыгуначнікаў інтэрактыўны занятак па гісторыі стварэння сучаснага Мінскага вакзала Рабяты, затаіўшы дыханне, слухалі аповед Віктара Уладзіміравіча аб стварэнні праекта сталічнага вакзала, разглядалі фатаграфіі і чарцяжы. Архітэктар з вялікай цеплынёй успамінаў аб тым, якую дапамогу ў будаўніцтве вакзала аказвалі мінскія чыгуначнікі.

Праект быў створаны з душой і любоўю да роднай Беларусі, таму вакзал мае свой непаўторны шарм і з'яўляецца гонарам Беларускай сталёвай магістралі.

Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка падзяліўся ўспамінамі аб стварэнні Нацыянальнай бібліятэкі, музея Вялікай Айчыннай вайны і многіх іншых значных аб'ектаў, якія сталі візітоўкамі Беларусі.

Юныя чыгуначнікі доўга не адпускалі аўтара ўнікальных архітэктурных збудаванняў, настолькі цікавым і займальным было яго апавяданне. Рабяты пажадалі Віктару Уладзіміравічу моцнага здароўя і ажыццяўлення ўсіх яго ідэй, задум і праектаў.

Да спісу навін за 2024 год