Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Маленькі дом - вялікая гісторыя

22 сакавіка 2024

Юныя чыгуначнікі Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава наведалі філіял Нацыянальнага гістарыага музея: Дом-музей 1 з'езда РСДРП.

Асноўная частка экспазіцыі музея прысвечана гісторыі горада Мінска канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя і пачынаецца са знаёмства з гісторыяй двух мінскіх чыгуначных вакзалаў і чыгуначнага транспарту. Рабяты з цікавасцю разглядалі чыгуначныя артэфакты, прадметы побыту чыгуначнікаў, захоплена параўноўвалі старыя фатаграфіі і сучасныя здымкі самых вядомых славутасцяў Мінска, даведаліся пра цікавыя факты і падзеі ў культурным і грамадска-сацыяльным жыцці горада ў ХIХ - ХХ стагоддзях.

Экскурсія зрабіла на юных чыгуначнікаў вельмі яркае і незабыўнае ўражанне. Дзеці падзякавалі экскурсаводу і пажадалі музею далейшага развіцця і працвітання.

Да спісу навін за 2024 год