Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гістарычная чыгуначная станцыя

05 красавіка 2024

Першай чыгуначнай лініяй, пракладзенай на беларускай зямлі, стаў участак Парэчча - Гродна, які з'яўляўся часткай магістралі Санкт-Пецярбург - Варшава, здадзенай у эксплуатацыю 15 (27) снежня 1862 года.

Пачатак будаўніцтву другой паўнавартаснай чыгункі ў Расійскай імперыі паклаў указ Мікалая I: «Па найвышэйшаму Гасудара Імператара загаду ў гэтым годзе мае быць пачата збудаванне Санкт-Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. С.-Пецярбург. 31 студзеня 1852 г.», а праз 10 гадоў на ёй ужо пачаўся рух цягнікоў.

Станцыя Парэчча, размешчаная за 30 кіламетраў ад Гродна, узнікла на месцы векавых дуброў, сасновых і яловых бароў. З першых жа дзён узнікнення станцыі лес стаў галоўным таварам, які экспартаваўся за мяжу і служыла сыравінай для вырабу шпал.

Участак, на якім размяшчалася станцыя Парэчча, быў даволі ажыўленым: ужо з канца XIX стагоддзі кожны дзень праз яе курсіравалі 12-14 кур'ерскіх, пасажырскіх і таварных цягнікоў.

Самай галоўнай перавагай новай станцыі было яе зручнае геаграфічнае размяшчэнне: 5 км ад гміны Сабаляны, 30 км ад Гродна, 17 км ад Друскінінкая, 775 км ад С.-Пецярбурга, 270 км ад Варшавы. Да гэтага часу найкарацейшы шлях з Санкт-Пецярбурга на Варшаву і далей у Заходнюю Еўропу ляжыць праз Парэчча.

На станцыі меліся лакаматыўнае дэпо з паваротным кругам для паравозаў, склад-пакгаўз, службовыя жылыя дамы для чыгуначнікаў і нават свой чыгуначны клуб.

На прывакзальнай плошчы па выхадных і святочных днях гудзеў базар, на які з'язджаўся народ з навакольных вёсак і мястэчак. Побач была стаянка вазоў, якія адвозілі пасажыраў на курорт Друскінінкай. Пазней, у 30-х гадах XX стагоддзі, ад Парэчча туды была пракладзена і чыгуначная ветка.

Вакзал станцыі Парэчча быў пабудаваны ў 1867 годзе і ўваходзіць у лік найстарэйшых чыгуначных вакзалаў свету. Старадаўні будынак вакзала захаваўся да нашых дзён у першародным выглядзе і з'яўляецца ўнікальным для здымак гістарычных фільмаў. Да спісу навін за 2024 год