Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Карысныя канікулы

09 красавіка 2024

У першыя дні вясновых канікулаў на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава адбыўся шахматна-шашачны турнір.

Юныя чыгуначнікі сабраліся ў навучальным цэнтры дзіцячай магістралі, каб у ходзе гульні праявіць сваю інтуіцыю, кемлівасць, уменне пралічваць хады. Турнір прайшоў па ўсіх правілах. Рабяты спаборнічалі годна.

Вядома, перамаглі мацнейшыя, але галоўная перамога - адна на ўсіх. І заключаецца яна ў імкненні дапамагчы адзін аднаму, праяўляць пачуццё такту і павагі да саперніка.

Зносіны з сябрамі, вясёлы настрой, пазітыўныя эмоцыі - фінальны вясновы акорд турніру.

Вясновыя канікулы на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава заўсёды напоўнены яркімі падзеямі і карыснымі сустрэчамі.

 У мэтах прафесійнай арыентацыі юныя чыгуначнікі наведалі Мінскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту імя Я.П.Юшкевіча.

Дырэктар каледжа - Стурліс Дзмітрый Зігмунтавіч пазнаёміў рабят са спецыяльнасцямі, па якіх каледж вядзе падрыхтоўку, расказаў аб арганізацыі працэсу навучання ў каледжы, аб правілах прыёму ў навучальную ўстанову, аб умовах працаўладкавання і прафесійнага росту. Дзмітрый Зігмунтавіч адзначыў, што правільны выбар прафесіі - гэта залог поспеху ў будучым і выказаў надзею, што юныя чыгуначнікі выберуць менавіта Мінскі каледж, дзе можна не толькі навучацца чыгуначным прафесіям, але і развіваць усе свае таленты.

Увазе рабят былі прадстаўлены відэафільмы, навучальныя аўдыторыі, майстэрні, вагон-трэнажор, актавая і спартыўная залы. Усе ахвочыя паспрабавалі сябе ў якасці машыніста на трэнажоры "Электравоз ВЛ80С".

Рабятам заўсёды прыемна сустракацца ў каледжы з выпускнікамі дзіцячай магістралі, якія цвёрда вырашылі стаць чыгуначнікамі і працаваць на Беларускай чыгунцы.

Экскурсія прайшла вельмі плённа: юныя чыгуначнікі даведаліся шмат новага, цікавага і атрымалі адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць.

У кожнай справе павінен быць парадак. Пад такім дэвізам на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава адбыўся вясновы працоўны дэсант.

Калектыў дзіцячай магістралі і юныя чыгуначнікі дружна выйшлі на ўборку тэрыторыі ўздоўж чыгуначнага палатна дарогі.

Цёплае сонечнае надвор'е, зносіны з сябрамі і вясновы пазітыў спрыялі добраму настрою і працоўнаму энтузіязму.

Добрай традыцыяй змены №2 Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава стала штогод праводзіць сустрэчы юных чыгуначнікаў з выпускнікамі, якія паступілі ў Мінскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту і ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе і грамадскім жыцці каледжа.

Падчас дыялогу выпускнікі падзяліліся асабістым вопытам і ўражаннямі аб сваёй вучэбнай дзейнасці, адказалі на пытанні малодшых таварышаў і далі ім некалькі карысных парад на будучыню.

Каб сустрэча прайшла яскрава і насычана - творчая група змены падрыхтавала для рабят цікавую разнастайную праграму.

Юныя чыгуначнікі прынялі ўдзел у чыгуначнай віктарыне, разгадвалі крыжаванкі, спявалі песні, ігралі на музычных інструментах, чыталі вершы і проста размаўлялі.

Інструктар змены №2 - Стурліс Таццяна Мікалаеўна ўпэўнена, што такія сустрэчы аб'ядноўваюць рабят у адзін дружны калектыў, што вельмі важна для паспяховага тэарэтычнага і практычнага навучання на дзіцячай магістралі.

Вось так цікава, займальна і пазнавальна прайшлі вясновыя канікулы на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава.
Да спісу навін за 2024 год