Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Свята шчаслівага дзяцінства

19 чэрвеня 2024

Міжнародны дзень абароны дзяцей на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава прайшоў ярка і маляўніча. Сумесна з дзіцячай магістраллю ў святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел Дарожная арганізацыя Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, актывісты галіновага камітэта ГА "БРСМ" Беларускай чыгункі, прадстаўнікі МНС і ААТ "ААБ Беларусбанк", а таксама творчыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У гэты цёплы сонечны дзень пачатку лета галоўнымі ўдзельнікамі свята сталі дзеці. Віктарыны, забаўляльныя праграмы, вясёлыя музычныя выступленні стваралі асаблівы каларыт і святочную атмасферу. 

З вялікім задавальненнем маленькія ўдзельнікі свята малявалі на асфальце каляровымі крэйдамі. Усе малюнкі былі рознымі, але аб'яднаны адной агульнай тэмай «Шчаслівае дзяцінства».

У гэты дзень усе маленькія пасажыры пайшлі дадому радаснымі і панеслі з сабой часцінку цяпла, клопату і маленькі падаруначак на памяць. Да спісу навін за 2024 год