Электронныя праязныя дакументы
03 мая 2013
З 26 красавіка 2013 года Беларускай чыгункай укаранёна паслуга электроннай рэгістрацыі пасажыраў на цягнік міжнародных ліній № 87/88 зносінамі Мінск – Рыга –
Мінск, які курсіруе ў Латвійскую Рэспубліку.
Акрамя цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканом-класа і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паслуга электроннай рэгістрацыі прадастаўляецца
пры набыцці білетаў праз сетку Інтэрнэт на сайце Беларускай чыгункі па адрасе www.poezd.rw.by на большасць міжнародных цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах з
Расійскай Федэрацыяй і Латвійскай Рэспублікай:
- № 2/1 Мінск –
Масква;
- № 4/3 Мінск –
Масква;
- № 8/7 Брэст –
Масква;
- № 12/11 Мінск – Масква;
- № 18/17 Ніца – Масква (прычапная група Брэст – Масква);
- № 24/23 Парыж – Масква (прычапная група Брэст – Масква);
- № 36/35 Брэст – Санкт-Пецярбург;
- № 39/40 Полацк –
Масква;
- № 52/51 Мінск – Санкт-Пецярбург;
- № 56/55 Гомель – Магілёў –
Масква (уключаючы прычапныя вагоны Салігорск – Масква);
- № 78/77 Гродна – Масква;
- № 114/113 Брэст – Новасібірск (за выключэннем бесперасадачнага вагона
Брэст – Сургут);
- № 510/509 Брэст – Масква;
- № 516/515 Брэст – Масква;
- № 538/537 Брэст – Масква;
- № 552/551 Брэст – Масква.
- № 87/88 Мінск – Рыга
Пасажырам, якія аплацілі праязныя дакументы праз сетку Інтэрнэт і прайшлі электронную рэгістрацыю, не трэба звяртацца ў касу за праязным дакументам.
Пры пасадцы ў цягнік міжнародных ліній кожнаму пасажыру неабходна прад’явіць пашпарт, нумар якога ўказаны ў заказе.
Пры набыцці праязных дакументаў праз сетку Інтэрнэт рэкамендуем уважліва вывучыць Правілы і асаблівасці афармлення заказу, яго аплаты, афармлення і пераафармлення праязнога дакумента, вяртання
нявыкарыстанага праязнога дакумента.
Да спісу навін за 2013 год