Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Парадак праходжання пагранічнага мытнага кантролю ў цягніках міжнародных ліній Мінск – Вільнюс – Мінск

11 чэрвеня 2013

З 26 мая 2013 года ў цягніках міжнародных ліній на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пагранічны мытны кантроль ажыццяўляецца падчас руху на ўчастку Гудагай — Маладзечна — Гудагай. На тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі ў тэрмінале станцыі Вільнюс.

► Пры руху цягніка № 16, 38 Вільнюс — Мінск па станцыі Гудагай і Маладзечна ажыццяўляецца ТОЛЬКІ ВЫСАДКА пасажыраў. Продаж праязных дакументаў ажыццяўляецца ад станцыі Вільнюс да станцыі Гудагай, Маладзечна, Мінск-Пасажырскі.

► Пры руху цягніка № 15, 37 Мінск — Вільнюс па станцыі Маладзечна і Гудагай ажыццяўляецца ТОЛЬКІ ПАСАДКА пасажыраў. Продаж праязных дакументаў ажыццяўляецца ад станцыі Мінск-Пасажырскі, Маладзечна, Гудагай да станцыі Вільнюс.

► У астатніх цягніках, якія ідуць да станцыі Вільнюс і назад, парадак праходжання пагранічнага і мытнага кантролю застаецца ранейшым.

Дадатковую інфармацыю можаце атрымаць у бюро даведак станцыі Мінск-Пасажырскі і па тэлефоне 105, 225-70-00.

Да спісу навін за 2013 год