Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

З 22.07.2019 да 14.00 26.07.2019 у раскладзе руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа на ўчастку Мінск-Маладзечна ўнесены істотныя змяненні

17 ліпеня

У сувязі з рамонтам чыгуначнага маста на чыгуначнай станцыі Уша з  22.07.2019 да  14.00 26.07.2019 у графіку руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа на ўчастку Мінск-Маладзечна ўнесены істотныя змяненні.

 Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Уша і Маладзечна будзе ажыццяўляцца аўтобусамі па чыгуначных квітках без заезду на прыпынкі  Мясата, Татаршчызна, Крыніца, Селівонаўка, Фестывальны.

Расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа ад якіх будзе ажыццяўляцца перавозка аўтобусамі ў перыяд выканання работ.

Інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў просім удакладняць: на станцыях, прыпынках, у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэл. 105, на сайце www.rw.by да здяйснення паездкі.

 

Да спісу навін за 2019 год