Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вiншуем!

18 красавіка 2013

Паважаны
Аляксандр Мікалаевіч!
Кіраўніцтва і раённы камітэт прафсаюза чыгуначнікаў
Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі
Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі
сардэчна віншуюць Вас і давераны Вам калектыў
з 35-годдзем творчай дзейнасці!
 

Ваш працоўны калектыў адданы сваёй справе ўжо на працягу 35 гадоў. Сёння Палац культуры і спорту чыгуначнікаў жыве поўным і насычаным жыццём. Тут займаюцца калектывы мастацкай самадзейнасці, якія вядомыя далёка за межамі Рэспублікі Беларусь, праводзяцца вечары адпачынку для моладзі, людзей сярэдняга і пажылога ўзросту, мерапрыемствы для дзяцей. На сцэне глядзельнай залы праходзяць тэатралізаваныя прадстаўленні і канцэрты, спектаклі тэатральных калектываў і гастралёраў.

Неацэнная роля работнікаў, якія арганізуюць вольны час для дзяцей і дарослых —  ствараюць умовы для адпачынку і сустрэч, праводзяць святы і канцэртныя праграмы, ажыццяўляюць работу клубных фарміраванняў розных напрамкаў. Творчыя калектывы Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, розных фестываляў і конкурсаў.

Няхай і далей чыгуначнікі і жыхары горада Мінска знаходзяць у Вашых гасцінных сценах цяпло і ўтульнасць, атрымліваюць веды, набываюць сяброў і рэалізоўваюць свае творчыя здольнасці!

Жадаем Вам і ўсяму калектыву невычэрпнай творчай энергіі, прафесійнага росту, новых дасягненняў, натхнення і поспеху ў рэалізацыі ўсіх намечаных планаў!

Начальнік аддзялення

чыгункі

Старшыня раённага камітэта прафсаюза чыгуначнікаў

І. С. Шылаў

В. М. Ананенка

 

Да спісу навін за 2013 год