Запрашаем да супрацоўніцтва
20 снежня 2013
УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі з'яўляецца Заказчыкам па праектаванні і будаўніцтве аб'екта «Рэканструкцыя незавершанага будаўніцтвам аб'екта пад інтэрнат Мінскага чыгуначнага вузла па вул. Каржанеўскага, 4.
Будаўніцтва ажыццяўляецца на падставе рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 18.05.2013 № 1258.
• Праектная дакументацыя распрацавана УП «Інстытут «Белчыгункапраект.
• Атрымана станоўчае заключэнне дзяржаўнай экспертызы РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза ад 18.09.2012 № 873-15/12.
• Нарматыўны тэрмін будаўніцтва аб'екта — 17,0 месяцаў.
• Каштарысная вартасць будаўніцтва ў базісным узроўні цэн 2006 года — 38 716 024 тысяч беларускіх рублёў.
Першы паверх агульнай плошчай 1 618,95 м2 прапаноўваецца інвестару для размяшчэння памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, не забароненых заканадаўствам.
Да спісу навін за 2013 годКантактныя тэлефоны.(017) 225 33 09,(017) 225 26 33.