Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Спартландыя сярод моладзі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі

05 жніўня 2013

26 ліпеня на базе ДФСК «Лакаматыў адбылася спартландыя сярод моладзі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Яна была прымеркавана да Дня чыгуначніка. У спартландыі прынялі ўдзел 5 каманд — Мінскі, Маладзечанскі, Аршанскі вузлы, Барысаў, а таксама ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод.

Удзельнікі пераадолелі 7 этапаў, прадэманстраваўшы быстрыню, спрыт, вынослівасць і зладжанасць каманды.

Па выніках спартландыі месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца — Аршанскі чыгуначны вузел,

2 месца — ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод,

3 месца — Маладзечанскі чыгуначны вузел.

Свята не абмежавалася спартыўнымі баталіямі. На працягу вечара гучала музыка, на летнюю сцэну выходзілі спявак Андрэй Хлястоў, танцавальная група Trend Deluxe. Сапраўдным падарункам быў канцэрт Івана Вабішчэвіча і яго групы «Ван Хельсінг. А ў завяршэнні свята ўсіх прысутных чакаў сюрпрыз — «фаер-шоу.

Да спісу навін за 2013 год