Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першынство Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі па турыстычна-прыкладным шматбор’і

10 верасня 2013

6-8 жніўня на базе аздараўленчага лагера «Лясное возера адбылося першынство Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі па турыстычна-прыкладным шматбор'і. Удзел прымалі каманды з трох чыгуначных вузлоў - Мінск, Орша, Маладзечна.

Праведзены наступныя віды спаборніцтваў - тэхніка веласіпеднага турызму, начное арыентаванне, тэхніка воднага турызму, паласа перашкод, азімутальнае арыентаванне.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца - Аршанскі чыгуначны вузел

2 месца — Мінскі чыгуначны вузел

3 месца — Маладзечанскі чыгуначны вузел

20-22 верасня зборная каманда Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прыме ўдзел у першынстве Беларускай чыгункі па турыстычна-прыкладным шматбор'і ў г. Віцебску.

Да спісу навін за 2013 год