Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

2 ліпеня на базе ДФСК «Лакаматыў» адбылася спартландыя сярод моладзі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі

07 ліпеня 2014

Яна была прымеркавана да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У спартландыі прынялі ўдзел 6 каманд - Мінскі, Маладзечанскі, Аршанскі вузлы, Барысаў, Мінск-Сартавальны, а таксама апарат УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Удзельнікі пераадолелі 5 этапаў, прадэманстраваўшы хуткасць, спрыт, цягавітасць і зладжанасць каманды.

Па выніках спартландыі месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца - Аршанскі чыгуначны вузел

2 месца - Мінскі чыгуначны вузел

3 месца - апарат УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»

Свята не абмежаваўся спартыўнымі баталіямі. На працягу вечара гучала музыка, выступалі калектывы аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўнага цэнтра і група «Чук і Гек».

Да спісу навін за 2014 год