Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Спартландыя «Вясёлыя старты»

06 красавіка 2016

З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця, павышэння сацыяльнай актыўнасці і ўмацавання здароўя дзяцей чыгуначнікаў, павышэння цікавасці да развіцця фізічных і валявых якасцяў 2 красавіка 2016 на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прайшла Спартландыя «Вясёлыя старты», у якой прымалі ўдзел дзеці супрацоўнікаў адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі", усяго 14 каманд.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў такіх конкурсах, як «Вясёлы абруч», «Пінгвіны», «Змейка», «Злаві мяч», «Тунэль», «Камандны скачок у даўжыню», «Эстафета «Дружба».

 

Першае месца заняла каманда Аршанскага чыгуначнага вузла, другое месца — каманда Мінскага вагоннага ўчастка, трэцяе месца — каманда Маладзечанскага чыгуначнага вузла.

Каманды, якія заваявалі прызавыя месцы ўзнагароджваліся кубкамі, дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Усе астатнія каманды таксама атрымалі дыпломы і сувеніры.

 

Да спісу навін за 2016 год