Перамаглі па праву
19 верасня 2016
Каманда «Лакаматыў" стала пераможцам адкрытага чэмпіянату Аршанскага раёна па футболе. У яе склад увайшлі лепшыя чыгуначнікі-футбалісты прадпрыемстваў Аршанскага вузла.
Усе матчы чэмпіянату, які працягваўся больш за чатыры месяцы, праходзілі на стадыёне спарткомплекса «Лакаматыў". У 13 сустрэчах работнікі магістралі атрымалі 12 перамог, забіўшы ў вароты супернікаў 49 мячоў і прапусціўшы толькі 10. У выніку — вікторыя за чыгуначнікамі, якія пакінулі ў мінулым каманды, якія прадстаўлялі такія буйныя прадпрыемствы раёна, як ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод», ПУ «Оршагаз», КУП ВКХ «Оршаводоканал», ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбіт», ААТ «Маяк Высокае».
Узначальваў нашу каманду інструктар-метадыст спарткомплексу «Лакаматыў" Уладзімір Сухавараў. Найбольшы ўклад у дасягненне перамогі ўнеслі гульцы лакаматыўнага дэпо. У прыватнасці, памочнікі машыніста Сяргей Камароў, Уладзімір Пятроўскі, Дзяніс Клімовіч, слесары Алег Рымкевіч, Ілля Ягораў, Руслан Лыскаўскі, слiўщык-разлiўщык Максім Камароўскі. Выдатна праявілі сябе складальнік цягнікоў станцыі Орша Уладзімір Алфiмцэў, работнікі дыстанцыі шляху Максім Рыцеш і Віктар Мірановіч, аглядчык-рамонтнік Дзмітрый Баравік з вагоннага дэпо. У ліку лепшых бамбардзіраў адзначаны Алег Рымкевіч. На яго рахунку 13 галоў.
У тройку лідэраў у сезоне 2016 года чыгуначнікі ўвайшлі і па выніках чэмпіянату Аршанскага раёна па міні-футболе. У каманды «Лакаматыў" бронзавая ўзнагарода.
Вольга НІКАЛАЕВА
Да спісу навін за 2016 год