Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У турніры па боўлінгу сярод дзяўчат ёй не было роўных

14 снежня 2016

Ні для каго не сакрэт, што боўлінг становіцца ўсё больш папулярным відам спорту сярод моладзі Беларускай чыгункі. Нездарма спаборніцтвы па гэтаму віду спорту праходзяць ужо дзесяты год.
 
У чарговы раз турнір па боўлінгу сярод моладзі Беларускай чыгункі адбыўся 10 снежня 2016 года ў горадзе Гомелі на базе гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Спартак». Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў.
У турніры прыняло ўдзел шэсць зборных каманд, прадстаўнікі ўсіх аддзяленняў Беларускай чыгункі.
 

         

Ад Мінскага аддзялення чыгункі прынялі ўдзел:
1.Сідарчук А.Ю. - тэхнік па ўліку ГЗМ (Мінскай базы (транспартнай));
2.Тарасевич I.Ю.- інжынер аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак аддзялення чыгункі;
3.Петровч Д.У. - інжынер аддзела шляху, электразабеспячэння, сігналізацыі і сувязі аддзялення чыгункі;
4.Кевра А.Т. - начальнік аддзела аховы працы аддзялення чыгункі;
5.Ціхамірава К.Н. - архівіст аддзела справаводства і кантролю выканання аддзялення чыгункі;
6.Середа А.К. - бухгалтар аддзела бухгалтарскага ўліку і метадалогіі аддзялення чыгункі.
Аднак, у гэты раз Мінскаму аддзяленню дасталася толькі чацвёртае месца.
Але ў асабістым першынстве сярод дзяўчат не было роўных Ціхаміравай Ксеніі - архівісту аддзела справаводства і кантролю выканання Мінскага аддзялення чыгункі, якая заняла першае месца.  
 
Усе пераможцы ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і прызамі.

 

 

 

 

 

 

 

 
 
 
 
Да спісу навін за 2016 год