Перамога - за Мінскім аддзяленнем чыгункі
13 лютага 2017
Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках, прымеркаванае да 155-годдзя магістралі, адбылося на лыжаролернай трасе ў пасёлку Мір
Баранавіцкага раёна.
Само надвор'е спрыяла ўдзельнікам: лёгкі мароз і яркае сонца спрыялі добрым вынікам. На выдатна падрыхтаваную трасу выйшлі каманды ўсіх аддзяленняў. У складзе
кожнай — па чатыры ўдзельніка: жанчыны і мужчыны ва ўзроставых катэгорыях да 35 гадоў і старэй.
У выніковым пратаколе першынства Беларускай чыгункі па лыжных гонках першае месца, атрымаўшы перамогу ў чатырох відах з пяці, заняла каманда Мінскага аддзялення. Срэбным
прызёрам стала каманда Магілёўскага аддзялення, прадстаўнікі якога падымаліся на п'едэстал ва ўсіх відах праграмы. Замкнула тройку прызёраў каманда Баранавіцкага аддзялення.
На цырымоніі ўзнагароджання пераможцы і прызёры атрымалі памятныя прызы ад Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення. Удзельнікі адзначылі добрую арганізацыю
спаборніцтваў і з выдатным настроем адправіліся дадому.