Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першынство Беларускай чыгункі па боўлінгу

6 сакавіка

23-24 сакавіка ў горадзе Брэсце адбылося першынство Беларускай чыгункі па боўлінгу. У спаборніцтвах прынялі ўдзел усе шэсць аддзяленняў Беларускай чыгункі. Каманды складаліся з чатырох мужчын і дзвюх дзяўчат. Кожны ўдзельнік выконваў па 40 кідкоў. Лідзіруючыя пазіцыі са старту занялі каманды Брэсцкага і Гомельскага аддзяленняў, якія і занялі адпаведна 1-ае і 2-ое месца. Жорсткая барацьба разгарнулася за 3, 4 і 5 месцы. З невялікім адрывам у 9 ачкоў 3 месца заняла каманда Мінскага аддзялення, адціснуўшы магіляўчан на чацвёртае, а каманда Баранавічаў, саступіўшы 6 ачкоў, заняла пятае месца. Замкнула шасцёрку каманда Віцебскага аддзялення дарогі.

Да спісу навін за 2018 год