Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Першынство па міні-футболе

15 красавіка

 13 красавіка 2019 года ў крытым спартыўным манежы ААТ "Маладзечанскі завод металаканструкцый" г. Маладзечна прайшло першынство па міні-футболе сярод зборных каманд чыгуначных вузлоў УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі".

 У спаборніцтвах традыцыйна прынялі ўдзел зборныя каманды з Оршы, Барысава, Мінска і Маладзечна. Розыгрыш першынства прайшоў па кругавой сістэме. Турнір адзначаны прыгожай і карэктнай гульнёй каманд і годным судзействам.

 Першае месца заняла зборная каманда Маладзечанскага чыгуначнага вузла, другое ў каманды г. Барысава, трэцяе месца дасталося камандзе Мінскага чыгуначнага вузла.

 Па традыцыі прызёрам былі ўручаны кубкі і дыпломы.

 

Да спісу навін за 2019 год