Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«Тата, мама, я - спартыўная сям'я»

14 чэрвеня 2021

5 чэрвеня ў басейне Культурна-спартыўнага цэнтра адбыўся спартыўны сямейны конкурс «Тата, мама, я - спартыўная сям'я» для сем'яў чыгуначнікаў. Конкурс праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года народнага адзінства і рэспубліканскай акцыі «Мая сям'я - мая краіна».

Асноўнай мэтай конкурсу з'яўлялася паказаць тое, што сям'я - гэта самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, яе трэба захоўваць, шанаваць і аберагаць, прапагандаваць здаровы лад жыцця, спрыяць прыцягненню чыгуначнікаў да фізічнай культуры і спорту, даставіць бацькам і дзецям задавальненне ад сумесных заняткаў, спрыяць развіццю станоўчых эмоцый.

У конкурсе прымалі ўдзел сем'і чыгуначнікаў у складзе тата, мама і дзіця ва ўзросце 9-12 гадоў, якiя добра ўмеюць плаваць.

Праграма складалася з 5 этапаў: «Хуткая тройка», «Збяры прадметы», «Вясёлы эскорт», «Выратавальны круг» і «Сямейны сёрфінг». Спартыўнае мерапрыемства прайшло цікава, весела, радасна і спрыяла выхаванню любові да сваёй сям'і, гонару за яе і павагi да бацькоў. Гэта было сапраўдны спартыўнае свята ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Пераможцамі сталі:

1 месца - сям'я Мазоўка (тата Андрэй Валянцінавіч - кіроўца аўтамабіля Мінскага вагоннага ўчастка, мама Таццяна Аркадьеўна - галоўны спецыяліст аховы дзяцінства Мінгарвыканкама, дачка Дар'я).

2 месца - сям'я Кот (тата Сяргей Аляксандравіч - майстар Мінскага вагонарамонтнага завода, мама Таццяна Сцяпанаўна - медсястра 4 гарадской клінічнай бальніцы, сын Кірыл).

3 месца - сям'я Старажук (тата Васіль Раманавіч - намеснік дырэктара ЧТУП «ГiалаТрансСервіс», мама Кацярына Міхайлаўна - вядучы эканаміст фінансава-эканамічнага аддзела апарата Мінскага аддзялення чыгункі, сын Андрэй).

Сем'і-пераможцы былі ўзнагароджаны Дыпломамі, падарункавымі сертыфікатамі, медалямі і салодкімі падарункамі. Усе астатнія ўдзельнікі за актыўны ўдзел атрымалі Дыпломы, салодкія падарункі і прызы ад Райпрафсожа. Усе дзеці і іх бацькі атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і мора станоўчых эмоцый. Гэтае свята застанецца надоўга ў памяці дзяцей і іх бацькоў.

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў!

Да спісу навін за 2021 год