Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Каманда чыгуначнікаў - пераможцы спартакіяды

16 чэрвеня 2021

11-13 чэрвеня зборная каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у другім этапе рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, які адбыўся на базе санаторыя «Нарачанка».

Спаборніцтвы праводзіліся па міні-футболе, дартсе, плаванні, лёгкаатлетычным кросе і стральбе.

Па выніках другога этапа каманда магістралі заняла 1 месца.

У агульнакамандным заліку спартакіяды Мінтранса на 1 месцы - каманда Беларускай чыгункі, на 2 - Дэпартамент па авіяцыі, на 3 - каманда дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».

У складзе зборнай каманды прымалі ўдзел работнікі Культурна-спартыўнага цэнтра і Маладзечанскай дыстанцыі пуцi.

 

Да спісу навін за 2021 год