Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па армрэстлінгу працуе сярод нас

12 ліпеня 2021

Батт Кацярына Уладзіміраўна ў Мінскім вагонным участку працуе з сакавіка 2016 года правадніком пасажырскага вагона пасля заканчэння Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарту им.Я.П.Юшкевича.

У свае юныя гады Кацярына развівалася ў розных спартыўных напрамках, але з прафесійным спортам сутыкнулася толькі летам 2020 года.

Выпадковая сустрэча з заслужаным майстрам спорту і трэнерам армрэстлінга Бабук В.У. перавярнула яе ўяўленне аб вялікім спорце, паказаўшы рэальныя вышыні, якіх можна дасягнуць, калі хопіць зацятасці і вытрымкі ў трэнажорнай зале.

Трэнер вельмі задаволены поспехамі Кацярыны і ў цяперашні час яна ўзмоцнена рыхтуецца да ўдзелу ў спаборніцтвах за межамі нашай краіны.

На сённяшні дзень Кацярына з'яўляецца пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў і кандыдатам у майстры спорту па армрэстлінгу.

Дасягнення Кацярыны:

кастрычнік 2020 году - ўзнагароджана дыпломам I ступені VIII адкрытага рэспубліканскага турніру па армрэстлінгу на прызы Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, старшыні ГА «Беларуская федэрацыя армрэстлінга», майстры спорту СССР, майстры спорту міжнароднага класа Беларусі Бабук Валерыя Уладзіміравіча, г.Мар'іна горка;

лістапад 2020 году - ўзнагароджана дыпломам III ступені за 3 месца ў адкрытым кубку г.Мінска па армрэстлінгу сярод мужчын і жанчын у вагавой катэгорыі 63 кг., г.Мінск;

люты 2021 году - ўзнагароджана дыпломам III ступені за 3 месца ў чэмпіянаце г.Мінска па армрэстлінгу сярод мужчын і жанчын у вагавой катэгорыі 63 кг., г.Мінск;

сакавік 2021 году - ўзнагароджана дыпломам за 1 месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па армрэстлінгу сярод мужчын і жанчын у вагавой катэгорыі 65 кг., г.Гомель.

чэрвень 2021 году - ўзнагароджана дыпломам за II месца ў IX міжнародным турніры па армрэстлінгу на прызы Ганаровага грамадзяніна Пухавіцкага раёна, Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь, майстры спорту СССР, майстры спорту міжнароднага класа Беларусі, старшыні ГА «Беларуская федэрацыя армрэстлінга» Бабука Валерыя Уладзіміравіча, г.Мар'іна горка. Да спісу навін за 2021 год