Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Турыстычны злёт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі

10 верасня 2021

У перыяд з 3 па 5 верасня на базе аздараўленчага лагера «Лясное возера» аздараўленчага цэнтра «Талька» прайшоў турыстычны злёт УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі". У спаборніцтвах прынялі ўдзел 13 каманд Мінскага аддзялення. Спартсмены спаборнічалі ў пяці дысцыплінах: тэхніцы велатурызму, камандным начным арыентаванні, арыент-шоу, на паласе перашкод і турысцка-прыкладной эстафеце. Асобна праводзіўся конкурс песні ў дзвюх намінацыях - турыстычнай і ваенна-патрыятычнай.

Па выніках турыстычнага злёту 1 месца заняла каманда лакаматыўнага дэпо Орша, 2 месца ў каманды маторвагоннага дэпо Мінск, 3 месца прысуджана камандзе станцыі Орша.

У конкурсе песні перамогу атрымала каманда станцыі Мінск-Пасажырскі.

Да спісу навін за 2021 год