Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Чыгуначнікі - пераможцы спаборніцтваў па гіравым спорце

08 лістапада 2021

28 кастрычніка ў рамках круглагадовай спартакіяды прайшло першынство Кастрычніцкага раёна горада Мінска па гіравым спорце. У першынстве прынялі ўдзел тры каманды. Спаборніцтвы праводзіліся ў дзвюх вагавых катэгорыях (да 75 кг і звыш 75 кг), у дысцыпліне рывок, па чарзе дзвюма рукамі, час на падыход 7 хвілін. У вагавой катэгорыі да 75 кг першае месца заняў памочнік машыніста электравоза Аляксей Лабанаў. У вагавой катэгорыі звыш 75 кг перамог слесар па рамонце рухомага саставу Андрэй Кукішаў. Машыніст электравоза Уладзімір Пятроўскі ў гэтай жа катэгорыі заваяваў серабро. Уся зборная каманда аддзялення чыгункі была прадстаўлена работнікамі лакаматыўнага дэпо Орша. Такім чынам, па суме прызавых месцаў зборная Мінскага аддзялення заняла першае месца.

Да спісу навін за 2021 год