Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Упэўненая перамога

02 снежня 2021

24 лістапада на базе Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прайшло першынство Кастрычніцкага раёна па плаванні. У першынстве прынялі ўдзел чатыры каманды. У складзе каманд двое мужчын і дзве жанчыны. Каманды спаборнічалі ў змешанай эстафеце. Мужчыны плылі 50 метраў, а жанчыны 25 метраў. Зборная Мінскага аддзялення чыгункі ўпэўнена, з адрывам у 15 секунд ад найбліжэйшага саперніка, заняла 1 месца.

Зборную каманду Мінскага аддзялення чыгункі прадстаўлялі:

Яўген Несцярчук - электрамеханік Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі

Дар'я Бажко - праваднік пасажырскага вагона Мінскага вагоннага ўчастка

Віталь Быцкевіч - інструктар-метадыст Культурна-спартыўнага цэнтра

Кацярына Закрэўская - інструктар-метадыст Культурна-спартыўнага цэнтра             

Да спісу навін за 2021 год