Бронза ў першынстве па шахматах
03 снежня 2021
25 лістапада на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г.Мінска прайшло першынство Кастрычніцкага раёна па шахматах. У першынстве прынялі ўдзел пяць каманд: ААТ «Інтэграл», УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце РБ, ДП «Белаэранавігацыя» і РУП «Белпошта». Спаборніцтвы камандныя і праводзіліся па кругавой сістэме.
Каманда Мінскага аддзялення чыгункі ў складзе вядучага спецыяліста сектара аналізу і развіцця грузавых перавозак аддзялення чыгункі Крысціны Мухі і дзяжурнага па чыгуначнай станцыі Пухавічы Аляксандра Тыкоцкага, прайграўшы адно ачко камандзе ААТ «Інтэграл» і набраўшы аднолькавую суму з камандай ГП «Белаэранавігацыя» заняла 3 месца.
Да спісу навін за 2021 год