Заслужаная перамога ў спартакіядзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска
29 снежня 2021
Завяршылася спартакіяда Кастрычніцкага раёна г.Мінска «За здаровы лад жыцця» сярод прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый 2021 года.
У спартакіядзе прымала ўдзел 12 каманд па 11 відах спорту.
Пераможцам спартакіяды стала каманда УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», другое месца заняла каманда ААТ «Інтэграл», трэцяе месца - ДП «Белаэранавігацыя».
Прадстаўнікі каманд узнагароджаны памятнымі кубкамі і дыпломамі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
Да спісу навін за 2021 год