Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Перамога Мінскага аддзялення чыгункі ў лыжных гонках

24 лютага 2022

Стартавала круглагадовая спартакіяда «За здаровы лад жыцця» сярод прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Кастрычніцкага раёна г.Мінска 2022 года. У праграме 11 відаў спорту.

18 лютага каманда Мінскага аддзялення чыгункі ў складзе - Осіпава Аляксея, Бялюсева Арцёма, Макей Ірыны і Казакевіч Ірыны атрымалі ўпэўненую перамогу ў лыжных гонках сярод 11 прадпрыемстваў раёна, апярэдзіўшы ў камандным заліку каманду ААТ «Керамін» на 10 хвілін, каманду ААТ «Інтэграл» на 12 хвілін.

У асабістым заліку сярод мужчын на дыстанцыі 2 км першае месца заняў Осіпаў Аляксей, другое месца Белюсеў Арцём, сярод жанчын на дыстанцыі 1 км другое месца заняла Казакевіч Ірына, трэцяе месца Макей Ірына.

 

Да спісу навін за 2022 год