«Лясное возера»
Аздараўленчы лагер «Лясное возера» з'яўляецца структурным падраздзяленнем філіяла «Аздараўленчы цэнтр «Талька» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
У 2016 годзе па выніках агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларускай чыгункі дзіцячаму аздараўленчаму лагеру «Лясное возера» прысуджана 3-е месца.
Аздараўленчы лагер «Лясное возера» заснаваны ў 1997 годзе , функцыянуе на стацыянарнай базе, спецыяльна прызначанай для аздараўлення дзяцей у канікулярны час у рэжыме кругласутачнага знаходжання, разлічаны на адпачынак і аздараўленне 200 дзяцей у змену.
Распарадак дня ў лагеры прадугледжвае максімальнае знаходжанне дзяцей на свежым паветры.
Лагер размешчаны ў экалагічна чыстай зоне, у змяшаным лесе ляснога масіва «Дзевіна» зблікзу возера Дзевінскае.
На беразе возера Дзевінскае абсталяваны пляж і месца для купання дзяцей.
Агульная плошча тэрыторыі лагера – 9,4 га, абгароджана плотам, ахоўваецца.
Плошча тэрыторыі лагера на аднаго дзіця адпавядае будаўнічым нормам (ТКП 45-3.02-191-2010 (02250).
На тэрыторыі абсталяваны адкрытыя фізкультурна-спартыўныя збудаванні: бегавая дарожка, валейбольная, баскетбольная пляцоўкі, футбольнае поле, тэнісны корт.
Абсталяваны дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, пляцоўка для вогнішча.
Дзеці пражываюць у добраўпарадкаваных ацяпляных спальных карпусах з санітарнымі вузламі на паверсе і на тэрыторыі (асобна для хлопчыкаў і дзяўчынак).
Колькасць месцаў у адным спальным памяшканні – 8-10.
Плошча на аднаго дзіця ў спальных памяшканнях адпавядае патрабаванням Санітарных нормаў і правілаў і складае 4,6 кв. м
У спальных карпусах маюцца памяшканні для дзённага знаходжання дзяцей, памяшканні для гуртковай работы, гардэробныя, памяшканні для сушкі адзення і абутку, для захоўвання валізак, для прасавання і мыцця адзення, пакоі выхавальнікаў, пакоі педагогаў, рукамыйніцы з нажными ваннамі, санітарныя вузлы (прыбіральні) асобна для хлопчыкаў і дзяўчынак.
Харчаванне дзяцей арганізавана ва ўласнай сталовай 5-разоў у дзень: сняданак у 9:00, абед 13:00, падвячорак ў 16:30, вячэра ў 19:00, другі вячэру ў 20:30.
Маецца два абедзенных залы з лікам пасадачных месцаў 200 і 68.
Плошча на адно пасадкавае месца адпавядае патрабаванням Санітарных нормаў і правілаў і складае 1,6 м. кв.
Абедзенныя залы цалкам забяспечаны мэбляй з улікам колькасці і ўзросту (росту) дзяцей.
2017 год юбілейны – лагеру споўнілася 20 гадоў!
1 змена
|
Заезд дзяцей
|
ДАЛ «Лясное возера»
|
16.06.2020-06.07.2020
|
2 змена
|
Заезд дзяцей
|
ДАЛ «Лясное возера»
|
10.07.2020-30.07.2020
|
3 змена
|
Заезд дзяцей
|
ДАЛ «Лясное возера»
|
04.08.2020-24.08.2020
|
Даведачная інфармацыя і заказ пуцёвак:тэл. (з 8.00 да 17.00): +375-17-1374537;факс (кругласутачна): +375-17-1374574;e-mail: Talkan_buh2@nod1.mnsk.rw.by