Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Зала павышанай камфортнасці «сэрвіс-цэнтр «клуб св» станцыi мiнск-пасажырскi

Якасна новы ўзровень сэрвісу і камфорту прапаноўвае чыгуначны вакзал у зале павышанай камфортнасці «Сэрвiс-цэнтр «Клуб СВ» станцый Мінск-Пасажырскі і Орша-Цэнтральная. Ва ўтульнай  атмасферы наведвальнікі клуба могуць адпачыць ад вакзальнага шуму і мітусні, атрымаць шырокі спектр паслуг. У першую чаргу клуб разлічаны на пасажыраў, якія набылі білет у вагон СВ. Для іх 3-гадзіннае знаходжанне ў зале павышанай камфортнасці будзе бясплатным. Аднак клуб могуць наведаць і ўсе жадаючыя, аплаціўшы ўваход.

У зале павышанай камфортнасці «Сэрвiс-цэнтр «Клуб СВ» Мінскага чыгуначнага  вакзала створана ўсё для абсалютнай зручнасці наведвальнікаў. Шырокі спектр паслуг сэрвіс-цэнтра закліканы палепшыць час чакання для пасажыраў з максімальным камфортам. Тут Вы можаце вырашыць тэрміновыя пытанні перад паездкай, каб час быў патрачаны  з карысцю. 

Наведаўшы «Сэрвiс-цэнтр «Клуб СВ» на 2-м паверсе будынка вакзала, Вы можаце скарыстацца наступнымі паслугамі:

  • наведванне зоны адпачынку;
  • рэалізацыя чайнай прадукцыі;
  • зарадка мабільных прылад;
  • даведачна-інфармацыйныя паслугі (расклад руху цягнікоў);
  • заказ на афармленне чыгуначных праязных дакументаў;
  • трансляцыя тэлепраграм;
  • заказ на браніраванне месцаў у пакоях адпачынку (гасцініцы) вакзалаў Беларускай чыгункі;
  • інфармаванне па паслугах залаў чакання, пакояў маці і дзіцяці, камер захоўвання;
  • бясплатны доступ у Інтэрнэт праз бесправадную сетку Wi-Fi;
  • выклік насільшчыка.
Таксама ў зоне сэрвіс-цэнтра прадастаўляюцца платныя паслугі:
 
  • капіравальна-размнажальныя паслугі;
  • раздрукоўка тэксту;
  • сканаванне дакументаў;
  • выклік таксі.
Зала павышанай камфортнасці «Сэрвіс-цэнтр «КЛУБ СВ»
Чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі
220006, г. Мінск, пл. Прывакзальная, д. 5, 2-гі паверх
Рэжым працы: штодня з 7.00 да 23.00
Тэл.: (+375 17) 225 00 52
Факс: (+375 17) 225 52 00
Зала павышанай камфортнасці «Сэрвіс-цэнтр «КЛУБ СВ»
Чыгуначны вакзал станцыі Орша-Цэнтральная
211381, Віцебская вобл., г. Орша, вул.Дзержінскага, д. 8, 2-гі паверх
(Юр. адрас: 211381, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Заслонава, 3а)
Рэжым працы: штодня, кругласутачна
(+375 216) 29-31-35
Факс: (+375 216) 29-31-35
 

 


Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць