Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аздараўленчы цэнтр «Талька»

 

Інфармацыя аб тэрмінах заезду 

Курс аздараўлення разлічаны на 18 дзён. Адпачынак магчымы на любую колькасць дзён.

Разліковая гадзіна

Заезд у першы дзень пуцёўкі з 08.00, выезд у апошні дзень пуцёўкі да 24.00.

Графік работы медыцынскіх кабінетаў

З 08.00 да 17.00.
Штодзённа, акрамя нядзелі.
У суботу адпускаюцца парафінавыя і азакерытавыя аплікацыі, водныя працэдуры, SPA-працэдуры з 09.00 да 15.00.

Нумарны фонд:

Двухмесныя нумары. Уяўляюць сабою нумары блочнага тыпу, якія складаюцца з двух пакояў, у кожным з якіх адпачывае па два чалавекі. Кожны пакой нумара аснашчаны неабходным наборам мэблі і тэлевізарам; нумар мае раздзельны санвузел і душавы пакой. Балкон ёсць у кожным пакоі нумара.

Аднамесныя нумары. Уяўляюць сабою нумары блочнага тыпу, якія складаюцца з двух пакояў, у кожным з якіх адпачывае па адным чалавеку. Кожны пакой нумара аснашчаны неабходным наборам мэблі і тэлевізарам; нумар мае раздзельны санвузел і душавы пакой. Балкон ёсць у кожным пакоі нумара.

Нумар класа Люкс. Складаецца з двух пакояў, адзін з якіх выконвае функцыі спальні, а другі - пакоя адпачынку з мяккім кутком. У нумары ёсць тэлевізар, халадзільнік, электрычны чайнік, неабходны набор посуду, раздзельны санвузел і ванны (або душавы) пакой.

Нумар Люкс палепшанай планіроўкі. Уключае ў сябе два пакоі: спальня і ўтульная гасцёўня, з якой ёсць выхад на балкон. Нумар абсталяваны сучаснай і зручнай мэбляй, наборам аўдыё-, відэаапаратуры, халадзільнікам і мікрахвалевай печчу, мае ванны пакой і санвузел.

Нумар Суперлюкс. Уяўляе сабою імітацыю двухпакаёвай кватэры і складаецца з кухні, спальнага пакоя і па-хатняму мэбляванага ўтульнага пакоя адпачынку з выхадам на балкон і з поўным наборам аўдыё-, відэаапаратуры, халадзільнікам і мікрахвалевай печчу, ёсць ванны пакой, душавы пакой і санвузел.

Усе жадаючыя добраўпарадкаваць свой побыт дадатковай бытавой тэхнікай (напрыклад, халадзільнікам) могуць скарыстацца паслугай пракату.

Умовы прыёму дзяцей

Дзеці ад 3-х гадоў прымаюцца з бацькамі пры прадастаўленні даведкі аб эпідакружэнні і санаторна-курортнай карты

Умовы прыёму грамадзян СНД і замежных грамадзян далёкага замежжа 

Грамадзяне СНД і далёкага замежжа прымаюцца на агульных умовах; паслугі аплачваюцца па прэйскуранце для нерэзідэнтаў РБ