Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аб аддзяленні

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі знаходзіцца на скрыжаванні асноўных транспартных патокаў, якія ідуць з Расіі ў краіны Балтыі і Заходняй Еўропы, таму на яго долю прыпадае вялікая частка як пасажырскіх, так і грузавых перавозак. Вось чаму для Рэспублікі Беларусь так важна бесперабойнае функцыянаванне Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У структуру Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ўваходзіць 30 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў), без правоў юрыдычнай асобы, 72 станцыі і 126 прыпыначных пунктаў. Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі абслугоўвае 2760,1 км пуці (поўная даўжыня).

Асноўнымі мэтамі дзейнасці аддзялення чыгункі з'яўляюцца:

  • гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на атрыманне прыбытку для задавальнення сацыяльных і эканамічных інтарэсаў уласніка маёмасці Прадпрыемства і яго работнікаў;

  • своечасовае і якаснае задавальненне патрэбнасцей народнай гаспадаркі і насельніцтва рэспублікі ў перавозках у рэгіёне, які абслугоўваецца, павышэнне якасці і культуры абслугоўвання пасажыраў;

  • павышэнне эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці;

  • забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў;

  • комплекснае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай сферы Прадпрыемства;

  • утрыманне ў спраўным стане збудаванняў, прылад і тэхнічных сродкаў;

  • ахова навакольнага асяроддзя ад забруджвання і іншых шкодных уздзеянняў.

У адпаведнасці з АКРБ 005-2011 асноўнымі відамі эканамічнай дзейнасці аддзялення чыгункі з'яўляюцца:

  • 49100 Дзейнасць пасажырскага чыгуначнага транспарту ў міжгародніх і міжнародных зносінах

  • 49200 Дзейнасць грузавога чыгуначнага транспарта

  • 49315 Перавозкі чыгуначным транспартам у гарадскіх і прыгарадных зносінах.

Гістарычна і геаграфічна склалася так, што Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі выконвае значны аб'ём пасажырскай работы.

Штосутачна з усіх станцый і прыпыначных пунктаў Мінскага аддзялення чыгункі адпраўляецца ў дарогу больш за 112 тысяч чалавек. Менавіта тут ажыццяўляецца больш за 40% усіх пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі

Мінскае аддзяленне выконвае прыкладна трэць усіх грузавых перавозак Беларускай чыгункі. Больш за палову з іх — транзітныя. Нафта, чорныя металы, лесаматэрыялы, угнаенні, вугаль, будаўнічыя матэрыялы — вось асноўныя перавозімыя грузы.

Сёння ў аддзяленні працуе больш за 19 тысяч чалавек, многія з іх — спецыялісты з вышэйшай адукацыяй. І кіраўніцтва Мінскага аддзялення чыгункі разумее, што ўсім ім неабходна сацыяльная абарона. Вядзецца будаўніцтва жылля для сем'яў чыгуначнікаў, а для дзяцей улетку працуюць 3 аздараўленчыя лагеры. Усім работнікам Мінскага аддзялення чыгункі таксама даступныя паслугі аздараўленчага цэнтра “Талька. Клопат пра сваіх супрацоўнікаў — адна з галоўных задач, якую ставіць перад сабою Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

На Мінскім, Аршанскім і Маладзечанскім вузлах працуюць сучасныя спартыўныя комплексы, дашкольныя ўстановы і Дамы культуры. Створаныя пры іх самадзейныя калектывы здабылі славу і папулярнасць у публікі па ўсёй Беларусі.