Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Гістарычная даведка

Упершыню ў Мінску гудок паравоза раздаўся ў лістападаўскім паветры 1871 года, калі быў адкрыты ўчастак чыгункі ў напрамку Смаленск—Мінск—Брэст. Усяго толькі за паўтара года былі пракладзены 650 км чыгуначнай лініі. У гэты ж час у межах Мінскага аддзялення з'явіліся і першыя 13 лінейных станцый.

Усе яны дзейнічаюць і дагэтуль, некаторыя толькі памянялі назвы. Сама ж станцыя Мінск знаходзілася за гарадской рысай і для свайго часу была добра абсталявана: быў тут і пасажырскі будынак, і жылыя дамы, і майстэрні, і стрэлачныя будкі, і паравозны будынак на 12 паравозаў, і многае іншае. Мела станцыя і дзве платформы — пасажырскую і міжпуцявую.

Але ў хуткім часе ўсё змянілася: чыгуначныя зносіны ў Беларусі пачалі імкліва развівацца. Ужо праз 2 гады, у студзені 1873 года, быў адкрыты пастаянны рух на ўчастку Мінск-Вільня (сучасны Вільнюс), і цяперашняя сталіца Беларусі стала першым на нашай зямлі чыгуначным вузлом. А ў Мінску, менавіта там, дзе сёння стаіць сучасны прыгажун-вакзал, з'явіўся першы яго папярэднік — тады ўсяго толькі пасажырскі будынак. Мінскі чыгуначны вузел быў утвораны ў 1873 годзе. З увядзеннем ў эксплуатацыю Ландварава-Роменскай дарогі, былі пабудаваны і асноўныя будынкі вакзала, які называўся Віленскім. На плошчы, прылеглай да перона, былі ўзведзены драўляныя павільёны. У адным з павільёнаў размешчаны вакзал, у іншых — упраўленне станцыі, паліклініка, рамеснае вучылішча і іншыя аб'екты, звязаныя з будаўніцтвам станцыі.

Адразу пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў 1946 годзе было ўтворана Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

З 2000 года — Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У 1951 годзе пасля рэфармавання Заходняй дарогі Аршанскае аддзяленне ўвайшло ў склад Калінінскай чыгункі. Яго межы былі пашыраны да Мядзведкі (на станцыі Віцебск) і Унечы. Участак Ліда—Маладзечна застаўся ў складзе Баранавіцкага аддзялення Брэст-Літоўскай чыгункі, а ў 1953 годзе ўчастак увайшоў у склад Беларускай чыгункі. Да канца 1955 года ў Мінскае аддзяленне чыгункі былі ўключаны ўчасткі Маладзечна—Гутна і Мінск-Паўднёвы—Верайцы—Градзянка. Аршанскае аддзяленне з 1957 года было перададзена Беларускай чыгунцы, яго паўночная мяжа праходзіла па станцыі Мажэеўка.

9 ліпеня 1955 года была адчынена мінская Дзіцячая чыгунка. Сотні чыгуначнікаў, мінчан з дзецьмі, гасцей горада прыйшлі на адкрыццё дзіцячай дарогі.

10 сакавіка 1961 года ў склад Мінскага аддзялення былі ўключаны ўчасткі і прадпрыемствы Аршанскага аддзялення чыгункі. Так было створана адзінае Мінскае аддзяленне. З яго складу былі выключаны станцыі Гутна, Верайцы і ўчастак Верайцы—Градзянка.

За перыяд з 1959 года па 1979 год грузавы і пасажырскі рух быў пераведзены на цеплавозную цягу, укаранёны паточны метад рамонту грузавых вагонаў у вагонных дэпо, ажыццёўлены суцэльны перавод прамежкавых станцый на электрычную цэнтралізацыю стрэлак, сігналаў і ўчасткаў — на лікавую кодавую аўтаматычную блакіроўку, перавод прыгараднага руху ў Мінскім вузле на электрычную цягу, прывядзенне карысных даўжынь прамежкавых станцый да нормы. Ажыццёўлена рэканструкцыя станцый Мінск-Сартавальны, Орша-Цэнтральная, Орша-Заходняя і ўкаранёна на гэтых станцыях маршрутна-рэлейная электрычная цэнтралізацыя стрэлак і сігналаў, бурнымі тэмпамі развівалася грузавая гаспадарка. У 1979-1983 гады пачалося ўкараненне ЭВМ для планавання эксплуатацыйнай работы, надавалася вялікая ўвага ўдасканаленню арганізацыі работы ўсіх галін аддзялення чыгункі.

Быў ажыццёўлены перавод руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электрычную цягу, электрыфікаваны рух на ўчастках Барысаў-Орша, Орша-Краснае і на Аршанскім чыгуначным вузле.

Працягвалася інтэнсіўнае ўкараненне электронна-вылічальнай тэхнікі, былі мадэрнізаваны ўстройствы сувязі, павысіліся дапушчальныя хуткасці руху цягнікоў па стане пуці.

30 снежня 2000 года была прынята ў эксплуатацыю 1-я чарга новага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі. 2 ліпеня 2001 года напярэдадні Дня Незалежнасці ў левым крыле вакзала адчыніліся новыя білетныя касы далёкага накірунку. У 2003 годзе будаўніцтва вакзала было завершана і ён пачаў функцыянаваць на поўную вытворчую магутнасць.

Даручэннем Кіраўніка дзяржавы Лукашэнкі А.Р. з мэтай развіцця транспартнага забеспячэння, што злучае горад Мінск і гарады-спадарожнікі, дадзены старт ўкараненню новага фармату пасажырскіх чыгуначных перавозак цягнікамі гарадскіх ліній.
 
У адпаведнасці з Дзяржпраграмай будаўніцтва буйных жылых раёнаў для жыхароў горада Мінска ў гарадах-спадарожніках выкананы работы па развіццю чыгуначнай інфраструктуры і ў 2011 годзе адкрыты рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Ждановічы, у 2013 годзе - на ўчастку Мінск-Рудзенск. У 2014 годзе чыгуначным паведамленнем звязаны горад Мінск і Нацыянальны аэрапорт «Мінск». У лістападзе 2015 года адкрыт рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній у напрамку Мінск- Смалявічы.
 
З мэтай забеспячэння спрыяльных экалагічных умоў у цэнтры сталіцы ажыццяўлен вынас тэхнічнага парку станцыі Мінск-Пасажырскі за межы горада Мінска на станцыю Багатырова. Гэтаму ў перыяд 2010-2014 г.г. папярэднічала вялікая работа па стварэнню неабходных ўладкаванняў, выкананых у складзе праекта «Будаўніцтва пасажырскай тэхнічнай станцыі ў Мінскім чыгуначным вузле».
 
У рамках падрыхтоўкі да правядзення ў горадзе Мінску чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе ажыццеўлена рэалізацыя праекта «Развіццё вакзальнага комплексу станцыі Мінск-Пасажырскі» і выкананы работы па шляхаваму пераўладкаванню, прыладзе пасажырскіх пасадачных платформаў з навесамі, сходаў у тунэлі, візуальна-адрасная інфармаванне.
 

Аб працоўным гераізме будаўнікоў і эксплуатацыйнікаў у перыяд электрыфікацыі расказваюць экспанаты пакоя баявой і працоўнай славы Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння.

Гісторыя развіцця пуцявой гаспадаркі прадстаўлена ў пакоі баявой і працоўнай славы Мінскай дыстанцыі пуці. Асабліва каштоўным з'яўляецца тое, што тут адлюстраваны многія бакі сумежных галін транспарту.

Аб гераічных і працоўных здзяйсненнях калектыву самага гераічнага прадпрыемства — лакаматыўнага дэпо Орша гавораць экспанаты музея, размешчанага ў адным будынку з цэхам рамонту дызель-цягнікоў.

У будынку былога клуба чыгуначнікаў у Мінску размясціўся музей лакаматыўнага дэпо Мінск. На шматлікіх стэндах і экспанатах наглядна прасочваецца ўклад паравознікаў, цеплавознікаў, электравознікаў у развіццё аддзялення чыгункі і лакаматыўнай галіны, адлюстраваны іх працоўныя і баявыя подзвігі.

Пакой баявой і працоўнай славы Мінскага вагоннага дэпо ярка паказвае гісторыю развіцця і ролю вагоннай гаспадаркі ў адзіным перавозачным працэсе, расказвае пра лепшых людзей галіны.

Музей Аршанскай дыстанцыі пуці прадстаўлены справамі калектыву, яго кіраўнікоў, перадавых работнікаў на розных гістарычных перыядах. У музеі аддзялення чыгункі, які быў адчынены ў 1998 годзе, адлюстраваны ўсе этапы развіцця аддзялення, гісторыя прадпрыемстваў, роля калектываў і перадавікоў вытворчасці.

На тэрыторыі аддзялення цяпер дзейнічае 72 станцыi, з якіх 62 станцыі ажыццяўляюць перавозку пасажыраў, 126 прыпыначных пунктаў, пры гэтым Орша і Маладзечна ў 1993 годзе атрымалі статус міждзяржаўных перадатачных станцый. На станцыях Краснае і Гудагай наша дарога мяжуе з Маскоўскай і Літоўскай чыгункамі. Больш за стагоддзе мінула з тых часоў, як Мінскае аддзяленне чыгункі пачало сваё існаванне, і сёння без яго работы жыццё ў Рэспубліцы Беларусь немагчыма ўявіць.

НАЧАЛЬНІКІ МІНСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ:

1946-1955 гг. — Петуланін Міхаіл Іванавіч

1955-1959 гг. — Сарокін Георгій Мацвеевіч

1959-1979 гг. — Істушкін Фёдар Анісімавіч

1979-1983 гг. — Мітасаў Павел Васільевіч

1983-1989 гг. — Валадзько Яўген Іванавіч

1989-1990 гг. — Рынг Уладзімір Іосіфавіч

1990-2002 гг. — Гапееў Васіль Іванавіч

2002-03.03.2016 — Шылаў Ігар Сяргеевіч

20.06.2016-31.05.2019 —  Дашкевіч Павел Леанідавіч

08.07.2019 па цяперашні час - Харашэвіч Аляксандр Аляксеевіч