Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аршанская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў

Начальнік дыстанцыі
(+375 216) 29 22 20
Рабянкоў Сяргей Мікалаевіч
Намеснiк начальнiка дыстанцыi - галоўны інжынер
(+375 216) 29 25 19
Падаксёнаў Сяргей Уладзіміравіч

 
Кантактная інфармацыя:
 Тэл.:  (+375 216) 29 26 53, тэл./факс (+375 216) 23 27 67
Адрас: 211386, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць. г. Орша, завулак Дзмітрыя Фурманава 2-i, 

ГРАФІК асабістага прыёму кіраўніцтвам дыстанцыі (дакумент для спампоўвання ў рускамоўным варыянце)

План працы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі (па-руску)

Пералiк адмiнiстрацыйных працэдур (па-руску)


Асноўныя напрамкі дзейнасці:
  • якаснае ўтрыманне ахоўных лесанасаджэнняў, якое забяспечвае бяспечны і бесперабойны рух цягнікоў;
  • ахова навакольнага асяроддзя, забеспячэнне санітарнага і эстэтычнага ўтрымання паласы адводу, прывакзальных тэрыторый і іншых аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры.

Дыстанцыя абслугоўвае 6200 га паласы адводу, у т. л. 2400 га ахоўных лесанасаджэнняў. Па сваім прызначэнні яны падраздзяляюцца на: снегазатрымальныя, ветрапаслабляльныя, глебаўмацавальныя, азеляняльныя, загараджальныя і шумазасцерагальныя.

У складзе дыстанцыі Аршанскі, Барысаўскі, Мінскі, Маладзечанскі вытворчыя ўчасткі, Мажэеўскі лясны гадавальнік. Раён абслугоўвання: граніца Расійскай Федэрацыі — Мінск—Негарэлае; Талька—Мінск—Гудагай; Будслаў—Маладзечна—Багданаў; Чэрвена—Орша—Мажэеўка; Орша—Лепель.

У дыстанцыі 29 трактароў, у тым ліку два бульдозеры, пагрузчык «Амкадор», дзве лясныя транспартныя машыны, 35 бензапіл, 45 кустарэзаў, неабходны набор прычэпнага інвентару (прычэпы, дрэваколы, плугі, шчэпарубільныя машыны, бароны і інш).

У насаджэннях вядуцца высечкі догляду (асвятлення, разрэджвання, санітарныя і іншыя высечкі). Пры іх правядзенні штогод нарыхтоўваецца звыш 12 тыс. м3 дроў, яны выкарыстоўваюцца для ацяплення прадпрыемстваў, станцый, арганізацый і вакзалаў, рэалізуюцца насельніцтву. Паласа адводу абкошваецца ад пустазелля, вядуцца работы па яе рэкультывацыі. На клумбы аддзялення чыгункі штогод высаджваецца да 200 тыс. штук кветак.

Дыстанцыя рэалізуе прадпрыемствам, арганізацыям і насельніцтву:

  • расаду аднагадовых і шматгадовых кветак, хатнія кветкі, саджанцы драўнінна-хмызняковых парод;
  • дровы для ацяплення;

        Прэйскурант коштаў