Маладзечна
Начальнік станцыі
(+375 176) 74 22 00
Шкода Аляксей Леанiдавiч
Кантактная інфармацыя:Тэл. (+375 176) 74 26 86, факс (+375 176) 74 81 01Адрас: 222306, Рэспубліка Беларусь, г. Маладзечна, вул. Вакзальная, 7E-mail: stmld@mnsk.rw.by
ГРАФIК асабiстага прыёма кiраýнiцтвам станцыi Маладзечна (дакумент для спампоўвання ў рускамоўным варыянце)
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
-
гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на атрыманне прыбытку для задавальнення сацыяльных і эканамічных інтарэсаў станцыі і яе работнікаў;
-
своечасовае і якаснае задавальненне патрэбнасцей абслугоўваемага рэгіёну і насельніцтва ў пасажырскіх і грузавых перавозках;
-
забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, павышэнне якасці і культуры абслугоўвання пасажыраў;
-
павышэнне эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці, выкананне зададзеных паказчыкаў работы;
-
комплекснае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай сферы станцыі з выкарыстаннем найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі;
-
утрыманне ў спраўным стане і рацыянальнае выкарыстанне збудаванняў, устройстваў і тэхнічных сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні станцыі.
Асноўныя этапы развіцця:
-
студзень 1873 г.: адкрыццё станцыі Маладзечна.
-
1873-1917 гг.: праведзена пераўладкаванне сродкаў сувязі, утвораны чыгуначны вузел, які складаецца са станцыі Маладзечна-1 пасажырская з асноўным дэпо і Маладзечна-2 таварная.
-
1918—1939 гг.: вайна і ўваходжанне ў склад Польшчы.
-
1939—1944 гг.: гады аднаўлення і Вялікай Айчыннай вайны.
-
1945—1969 гг.: аднаўленне станцыі пасля вайны, будаўніцтва пад’язных пуцей і прыгарадных кас, узвядзенне паўаўтаматычнай горкі, электрыфікацыя галоўных пуцей.
-
1969—1991 гг.: узвядзенне адміністрацыйнага будынка, новага будынка таварнай канторы, увод электрычнай цэнтралізацыі.
-
1992—2011 гг.: работа ў рэжыме мытнай станцыі, увод аўтаматызаванай сартавальнай горкі, будаўніцтва прыпыначнага пункта Фестывальны, электрыфікацыя станцыі, рэканструкцыя вакзальнага комплексу, будаўніцтва пешаходнага моста.
- з 2012 па сённяшні дзень: укарананне электроннага дакументазвароту, электрыфікацыя перагона Маладзечна-Гудагай-Дзяржаўная мяжа і адпраўленне цягнікоў на Літву на электрацяге, абсталяванне перагона Маладзечна-Уша АЛСО, стварэнне лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання "Маладзечна".
26 студзеня 2018 года споўнілася 145 гадоў станцыі Маладзечна.