Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Канікулы з карысцю



18 студзеня 2017

Маторвагоннага дэпо Мінск наведалі вучні сталічнай школы № 54, дзе ім паказалі новы рухомы састаў, расказалі аб працы прадпрыемства і нагадалі дзецям правілы бяспечных паводзін на чыгуначных аб'ектах.
 
Экскурсію арганізавалі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Мінскага АУСТ сумесна з супрацоўнікамі маторвагоннага дэпо Мінск. Пяцікласнікам было асабліва цікава ўбачыць новыя электрацягнікi ЭПг, якія выкарыстоўваюцца на маршрутах гарадскіх ліній, і іншы рухомы састаў. Дзеці пабывалі ў рамонтных цэхах і парку адстою дэпо «Масюкоўшчына», даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі Беларускай чыгункі.
Напрыканцы экскурсіі хлопцам нагадалі правілы бяспечнага знаходжання на магістралі і аб адміністрацыйнай адказнасці, да якой могуць быць прыцягнутыя непаўналетнія за іх парушэнне.
 
На станцыях Мінск-Пасажырскі, Маладзечна і Барысаў супрацоўнікі Мінскага, Барысаўскага і Маладзечанскага АУСТ сумесна з дружыннікамі Мінскага аддзялення, прадстаўнікамі галіновага камітэта ГА «БРСМ» і са стралковай камандай ВОХР правялі акцыю «Стоп — няправільны крок». Пасажырам, у першую чаргу непаўналетнім, патлумачылі, чым небяспечна хаджэнне па каляіне (у тым ліку і ў навушніках), пераход у неўстаноўленых месцах, спробы забрацца дзеля сэлфi на вагон або лакаматыў, асабліва на электрыфікаваных участках шляху. Уся карысная інфармацыя аб правілах паводзін на чыгуначных шляхах змяшчалася і ва буклетах, якія ім уручылі.
 
 
Да спісу навін за 2017 год