Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Святкаванне 150-годдзя Беларускай чыгункі на Мінскім аддзяленні дарогі

03 снежня 2012

30 лістапада 2012 года ў Мінскім аддзяленні дарогі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 150-годдзя Беларускай чыгункі.

Напярэдадні свята на аддзяленні былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі, перадавікі вытворчасці. Па працы - і пашана. Начальнік аддзялення адзначыў, што толькі за 10 месяцаў бягучага года было перавезена намнога больш пасажыраў, чым за ўвесь 2011 год і гэтаму паспрыяў новы фармат пасажырскіх перавозак гарадскіх і міжрэгіянальных ліній, абноўлены рухомы састаў, сучасная інфраструктура чыгуначных станцый.

У Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся ўрачысты сход, на якім прадстаўнікамі рэспубліканскіх і гарадскіх уладаў было сказана шмат цёплых слоў у адрас чыгуначнікаў сталічнага аддзялення.

Па заканчэнні ўрачыстай часткі быў дадзены святочны канцэрт. Перад працаўнікамі Мінскага аддзялення выступілі зоркі беларускай эстрады, творчыя самадзейныя калектывы прадпрыемстваў аддзялення чыгункі і Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

Да спісу навін за 2012 год