Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пераможца конкурсу “Лепшы менеджар па якасці” Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе – вядучы інжынер па якасці Мінскага аддзялення чыгункі Казакевіч Ірына

25 сакавіка 2013

Ірына працуе на чыгунцы больш за 25 гадоў, 10 гадоў з іх займаецца ўкараненнем у аддзяленні чыгункі сістэм менеджменту якасці ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі СТБ ISO 9001.

 

Дадзеная работа прадугледжвае прымяненне цалкам іншых падыходаў  да  планавання якасці, укаранення новых відаў паслуг, маркетынгавай і рэкламнай дзейнасці. Перамога ў гэтым конкурсе стала магчымай дзякуючы актыўнай пазіцыі кіраўніцтва Мінскага аддзялення чыгункі ў пашырэнні новых метадаў у галіне кіравання якасцю, у тым ліку па  стварэнні ініцыятыўных рабочых груп, для прыняцця калектыўных рашэнняў  у той або іншай галіне. Так, у 2012 годзе была створана рабочая група  па падтрыманні карпаратыўнага сайта аддзялення чыгункі, дзякуючы дзейнасці якой сайт атрымаў новае жыццё. Работа ў камандзе найбольш эфектыўная для дасягнення пастаўленых перад аддзяленнем чыгункі мэт і задач.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 21.03.2013 у Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках штогадовага ўшаноўвання Лаўрэатаў Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Узнагароджанне праводзіў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч і Старшыня Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь Віктар Назаранка.

Да спісу навін за 2013 год