Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Работнікі Мінскага аддзялення — пераможцы фотаконкурсу “150 гадоў больш, чым гісторыя”

22 сакавіка 2013

 
Фотаконкурс праводзіўся сярод работнікаў Беларускай чыгункі ў дзвюх намінацыях:
  • 150 гадоў больш, чым гісторыя,
  • “Залатыя старонкі гісторыі: з мінулага ў будучыню.
На конкурс было прадстаўлена кожным аддзяленнем чыгункі больш за 40 фотаработ. Камісія выбірала лепшыя работы з  усіх прадстаўленых  на конкурс 255 фатаграфій, ацэньваючы і арыгінальнасць сюжэта фотаздымка, і адлюстраванне тэмы, мастацкія і тэхнічныя якасці здымка.
 
Месцы размеркаваліся наступным чынам:
• У намінацыі “150 гадоў больш, чым гісторыя
1 месца — Людміла Ігнатовіч — старшы інспектар па кадрах Мінскага вагоннага ўчастка,
2 месца  —  Ірына Андранакі — юрысконсульт РУП “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі,
3 месца — Валерый Савіч — начальнік Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
 
 
• У намінацыі “Залатыя старонкі гісторыі: з мінулага ў будучыню
1 месца  — Андрэй Чарняўскі — стралок Мінскага атрада Ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі,
2 месца — Аляксандр Сімцоў — старшы электрамеханік  Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі сувязі, 
3 месца — Інэса Усянкова — намеснік начальніка станцыі Мінск-Сартавальны па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях.
 
 
Пераможцы ў кожнай намінацыі па ўмовах конкурсу , акрамя высокай ацэнкі і прызнання сваёй творчасці, таксама будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі.
 
Акрамя таго, 60 лепшых здымкаў будуць прадстаўлены ў экспазіцыі перасоўнай фотавыставы, якая ў 2013 годзе пабывае на кожным з аддзяленняў Беларускай чыгункі, а найбольш эфектныя фатаграфіі могуць быць апублікаваныя ў газеце “Чыгуначнік Беларусі.
Да спісу навін за 2013 год