Агляды-конкурсы па паляпшэнні санітарна-бытавых умоў і ўмоў працы на рабочых месцах у Мінскім аддзяленні за 2012 год
16 красавіка 2013
У Мінскім аддзяленні чыгункі праведзены агляды-конкурсы па стварэнні і паляпшэнні санітарна-бытавых умоў і па паляпшэнні ўмоў працы на рабочых месцах і прывядзенні іх у адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў для работнікаў аддзялення чыгункі за 2012 год:
- За стварэнне і паляпшэнне санітарна-бытавых умоў для работнікаў аддзялення чыгункі:
- 1 месца прысуджана калектыву лакаматыўнага дэпо Мінск;
- 2 месца прысуджана калектыву станцыі Мінск-Пасажырскі;
- 3 месца прысуджана калектыву Мінскага вагоннага ўчастка.
- За стварэнне і паляпшэнне ўмоў працы на рабочых месцах і прывядзенне іх у адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў
- 1 месца прысуджана калектыву лакаматыўнага дэпо Орша;
- 2 месца прысуджана калектыву Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў;
- 3 месца прысуджана калектыву лакаматыўнага дэпо Маладзечна.