Дзень Перамогі на Дзіцячай чыгунке імя К.С.Заслонава
17 мая 2013
Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава актыўна ўдзельнічала ў святкаваннях, прысвечаных Дню Перамогі.
На станцыі Заслонава праходзілі выступленні творчых калектываў Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Таксама адбылася сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны Першамайскага раёна сталіцы.
Юныя чыгуначнікі выказалі ім словы падзякі, уручылі кветкі і запрасілі здзейсніць падарожжа ў цягніку “Салют Перамогі на п.п. Сасновы бор, дзе былі арганізаваны выстава ваеннай тэхнікі, пачастункі сапраўднай салдацкай кашай, гучалі песні ваенных гадоў.
Да спісу навін за 2013 год