“Дартур” прымаў гасцей
13 мая 2013
З 1 па 8 мая 2013 года турыстычны цэнтр «Дартур УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі прымаў шматлікія турыстычныя групы з Расійскай Федэрацыі, Украіны і краін Балтыі, для якіх былі арганізаваны пазнавальныя экскурсіі з адпраўленнем ад чыгуначнага вакзала.
За гэтыя дні паслугамі цэнтра скарысталася больш як 1.100 турыстаў, якія наведалі экскурсіі па горадзе Мінску, а таксама загарадныя экскурсіі ў Мір і Нясвіж, гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна, мемарыяльны комплекс «Хатынь, музей народных промыслаў і тэхналогій «Дудуткі.
Госці сталіцы пакінулі шматлікія станоўчыя водгукі пра Беларусь.
Турыстычны цэнтр «Дартур віншуе ўсіх з надыходзячым святам — Днём Перамогі, жадае моцнага здароўя і працвітання!
Да спісу навін за 2013 год