Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Отдых у аздараўленчым лагеры “Лясное возера”

26 ліпеня 2013

У аздараўленчым лагеры «Лясное возера на працягу 1 і 2 змен была арганізавана работа па аздараўленні і адпачынку дзяцей, накіраваная на стварэнне максімальна спрыяльных умоў па выхаванні і развіцці.

За дзве змены прайшлі спартыўныя, культурна-масавыя мерапрыемствы, якія былі накіраваны на патрыятычнае, экалагічнае, эстэтычнае, духоўна-маральнае, тэндарнае, працоўнае выхаванне. Найбольш яркімі спартыўнымі мерапрыемствамі былі «Адкрыццё Алімпійскіх гульняў, спартландыя «Вясёлыя пчолкі, «Паласа перашкод, «Пошукі скарбу, эстафета «Зялёныя супраць доўгажыхароў.

З культурна-масавых мерапрыемстваў самымі запамінальнымі і відовішчнымі аказаліся «Бенефіс Бабы Ягі, «Міс Лясное возера, танцавальны конкурс «Стартынэйджар, «Зорная хвароба, «Дзень рыначнай эканомікі. Была арганізавана работа псіхалагічнай і сацыяльнай службы, а таксама работа гурткоў «Ачумелыя ручкі, «Спявай разам з намі, «Танцавальная вясёлка.

Да спісу навін за 2013 год