Віншуем каманду “Буксы” УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі”, якая заняла 3 прызавое месца на спартыўна-турыстычным злёце сярод прадпрыемстваў Кастрычніцкага раёна горада Мінска!
11 ліпеня 2013
Мерапрыемства было арганізавана адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна г. Мінска 05-07 ліпеня на базе ТАК «Высокі бераг (Стаўбцоўскі раён, в. Мікалаеўшчына). На злёт прыбыла 11 прадпрыемстваў раёна, сярод якіх ААТ «Керамін, ААТ «Белрыба, ААТ «Інтэграл, ААТ «Мінскі мясакамбінат, ААТ «Беларуская ўніверсальная гандлёвая біржа і інш.
Каманда «Буксы выступіла ва ўсіх спартыўных конкурсах, выйграўшы 1 месца па водным і пешым турызме. Заняла трэцяе месца ў адным з творчых конкурсах «Турыстычная песня, 5 - у конкурсе «Арганізацыя побыту і лепшая кулінарная страва. У выніку прызёрамі сталі:
ААТ «Керамін - 1-ае месца — 48 балаў;
ААТ «Інтэграл - 2-ое месца — 44 балы;
УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі - 41 бал.
Добра прадставілі на дадзеным злёце ў гэтым годзе сваю каманду работнікі маторвагоннага дэпо Мінск. Асабліва гэта ім удалося у творчых конкурсах «Візітная картка і «Турыстычная песня.
Ура! Так трымаць!
Да спісу навін за 2013 год