16 Міжнародная выстава чыгуначнага мадэлявання
23 жніўня 2013
На дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава з 2 па 4 жніўня 2013 года праходзіла 16 Міжнародная выстава чыгуначнага мадэлявання, прымеркаваная да Дня чыгуначніка.
Мадэлі лакаматываў, вагонаў, дызель- і электрацягнікоў, а таксама чыгуначных збудаванняў розных эпох былі прадстаўлены мадэлістамі з Расіі, Украіны і Беларусі. За час работы выставы з яе экспазіцыяй азнаёмілася больш за 2,5 тыс. чалавек.
Асаблівы ўклад у арганізацыю выставы ўнёс кіраўнік гуртка «Чыгуначнае мадэляванне Антон Цвярдоў, былы выхаванец дзіцячай чыгункі.
Чацвёртага жніўня ў гонар Дня чыгуначніка на станцыі Заслонава быў арганізаваны святочны канцэрт сіламі Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. У гэты святочны дзень юным пасажырам уручаліся памятныя сувеніры з сімволікай дзіцячай чыгункі.
Да спісу навін за 2013 год