13 лістапада ў Мнскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся штогадовы конкурс на званне «Міс Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі-2013”
15 лістапада 2013
У конкурсе прынялі ўдзел 7 дзяўчат, якія прадстаўляюць Мінскі вагонны ўчастак, Барысаўскую дыстанцыю пуці, лакаматыўнае дэпо Мінск, станцыю Орша, рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна, лакаматыўнае дэпо Мінск.
У першым этапе конкурсу «Візітная картка ўдзельніцы ў адвольнай форме коратка расказалі пра сябе, пра сваю работу, пра свет сваіх захапленняў. Другі этап конкурсу называўся «У дзяцінстве я марыла стаць…, у якім дзяўчаты паказалі ў свабодным фармаце невялікі тэатралізаваны эцюд. Наступным этапам конкурсу быў «Бывай, лета чырвонае… - дэфіле ў купальніках. Кожная ўдзельніца конкурсу да этапу «Мой артыстычны дар падрыхтавала канцэртны нумар. Гледачам былі прадстаўлены арыгінальныя танцы, песні, а таксама нумар у гутарковым жанры.
Завяршальным этапам конкурсу стала «Дэфіле ў вячэрніх уборах з чытаннем чатырохрадкоўя філасофскага зместу.
Па выніках конкурсу званне «Віцэ-міс Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі-2013 прысуджана Пеўневай Ірыне (лакаматыўнае дэпо Мінск),
званне «Міс Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі-2013 прысуджана Гацко Вераніцы (Мінскі вагонны ўчастак).
Да спісу навін за 2013 год